Вы тут

Перад канцэртам "Захаваем мірную Беларусь!" да Дома афіцэраў падагналі аўтазакі

Аўтазакі перад Домам афіцэраў

Удзень 21 лістапада ў Доме афіцэраў адбываецца канцэрт "Захаваем мірную Беларусь!". А перад Домам афіцэраў стаіць не менш за сем аўтазакаў.

Канцэрт праводзяць тыя ж людзі, якія па вечарах выходзяць на нешматлюдныя шэсці ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Трэба сказаць, жадаючых "Захаваць мірную Беларусь!" таксама набралася няшмат.

Паглядзіце, колькі людзей было ў зале. Гэта момант пасля трэцяга званка — і перад самым выхадам вядучых на сцэну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.