Пераабуваюцца? Крэмль і пастаянны прадстаўнік Расіі зрабілі заявы па Беларусі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / прэс-служба Крамля
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / прэс-служба Крамля

З моманту пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі афіцыйная Масква выказвала падтрымку Аляксандру Лукашэнку.

Але 13 лістапада былі апублікаваныя некалькі заяў, якія могуць паказваць на пэўную карэкцыю расійскай пазіцыі.

Вось што сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў:

"Мы падтрымліваем не Аляксандра Рыгоравіча, мы падтрымліваем легітымнага прэзідэнта нашай брацкай краіны. І мы падтрымліваем законнасць у нашай брацкай краіне".

У той жа час пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васілій Нябензя паведаміў РІА Новости пра тое, што меў зносіны са Святланай Ціханоўскай. Яе палітычнай суб'ектнасці Масква яшчэ нядаўна не прызнавала.

"Для нас няма праблемных пытанняў. Мы гатовыя размаўляць з усімі. Праходзіла такая "формула Арыя", арганізавалі яе эстонцы. Так, там была Ціханоўская. Мы паразмаўлялі", — сказаў пастаянны прадстаўнік РФ.

У пачатку лістапада стала мяняцца і пазіцыя расійскіх прапагандыстаў: яны пачалі дазваляць сабе крытыку Лукашэнкі. Незадаволенасць выказвалі як адсутнасцю канстытуцыйнай рэформы, так і гвалтам да пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі