Пенсіянер суткі прасядзеў у пітным калодзежы на глыбіні 4-х метраў

Пенсіянер не змог выбрацца з калодзежа / 112.by​
Пенсіянер не змог выбрацца з калодзежа / 112.by​

У вёсцы Яміца Жыткавіцкага раёна пенсіянер суткі прасядзеў у пітным калодзежы. Паведамленне аб тым, што здарылася, выратавальнікі атрымалі ў пятніцу, 9 кастрычніка, у 12:25.

Работнікі МНС прыбылі на дапамогу. Аказалася, што яшчэ 8 кастрычніка пажылы мужчына спусціўся па лесвіцы за вядром ў калодзеж і не змог выбрацца.

Пасля аказанай дапамогі пенсіянера даставілі ў бальніцу. Як паведамляюць у МНС, яго агледзелі і шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі