Пазняк: трэба рыхтаваць людзей, каб яны ішлі ва Украіну

Гданьская харугва беларусаў / t.me/By_Pol

Лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк крытычна ставіцца да падрыхтоўкі беларусаў за мяжой з мэтай у будучыні змагацца ў Беларусі, а таксама да плана "Перамога" ва ўмовах вайны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю на тэлеканале "Белсат".

"Трэба ісці якраз ва Украіну, там ідзе вайна, — кажа Пазняк. —  Вы што, вы пастралялі, патрэніраваліся і разыйшліся, вы не армія! Вы ні на што не здольныя яшчэ... У рэальнасці мы маем полк Каліноўскага. Гэта адзіная больш-менш арганізаваная сіла, якая можа нешта вырашыць. Усё астатняе гэта пакуль што толькі размовы... Усімі сіламі беларусам, якія за мяжой, трэба дапамагаць палку Каліноўскага, трэба запісвацца, трэба ісці ваяваць ва Украіну, трэба дапамагаць украінцам, каб яны перамаглі. Трэба гэта рабіць, гэта ў нас адзіны шанс. Гэты полк павінен вырасці ў брыгаду, у дывізію".

Па словах палітыка, "значэнне мае барацьба ва Украіне, перамога Украіны і фармаванне нашых вайсковых аддзелаў". І калі гэты сцэнар удасца рэалізаваць, у Зянона Пазняка ёсць бачанне, што будзе далей:

"Стварэнне моцнай ударнай групоўкі беларускай [ва Украіне], у час вайны. Робіцца ўльтыматум расейцам, Пуціну: вывесці войскі [з Беларусі]. Ультыматум Лукашэнку. Не выконваюць — пайшлі [у Беларусь]. Народ падтрымае і войска падтрымае... Каб у Беларусі зараз было паўстанне, пасыпалася б усё. І Пуцін. У Беларусі ўсё вырашаецца"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.