Пазняк: прыналежнасць да АМАПу цягне на калектыўную адказнасць

Пазняк: прыналежнасць да АМАПу цягне на калектыўную адказнасць

Апазіцыйны дзеяч-палітэмігрант, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк напісаў тэкст "Пра карнікаў". У ім ён разважае пра адказнасць сілавікоў, "якія жорстка збівалі і катавалі беларусаў". Раней Святлана Ціханоўская прапаноўвала міжнародным структурам прызнаць АМАП "тэрарыстычнай арганізацыяй". Пазняк упэўнены, што так і будзе. "Прыналежнасць да АМАПу цягне на калектыўную адказнасць. Будуць арыштаваныя ўсе ўдзельнікі гэтага фармавання, — піша палітык. — ...Але падыход суду будзе на ўзроўні права — індывідуальны. Вырак атрымаюць за злачынствы, якія будуць даказаныя".

Таксама Зянон Пазняк згадвае 30 байцоў з вайсковага спецназу, якія, паводле паведамленняў у СМІ, таксама ўдзельнічалі ў разгонах мірных пратэстаў у Мінску. Ён лічыць, што і яны трапяць пад суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі