Пажар у цэнтры конегадоўлі ў Ратамцы пад Мінскам, коней выратавалі

Пажар у цэнтры конегадоўлі ў Ратамцы пад Мінскам, коней выратавалі

Удзень 1 чэрвеня ў цэнтры конегадоўлі ў Ратамцы пад Мінскам здарыўся пажар. З'явілася відэа, як разбягаюцца перапалоханыя коні. Прэс-служба МНС паведамляе ў Twitter, што коней, якія былі ў стайні, у якой адбылося ўзгаранне, выратавалі.

Інфармацыі пра пацярпелых людзей няма. На месцы працавалі ратавальнікі, якія ліквідавалі пажар.

Пажар у цэнтры конегадоўлі ў Ратамцы пад Мінскам, коней выратавалі
Пасля пажару / twitter.com/112by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі