Вы тут

Адваката палітвязняў Статкевіча і Казлова хочуць пазбавіць ліцэнзіі

Уладзімір Сазанчук / palitviazni.info

Адваката палітвязняў Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова (відэаблогер Шэры Кот) Уладзіміра Сазанчука хочуць пазбавіць ліцэнзіі. "Дысцыплінарная камісія [Мінскай гарадской калегіі адвакатаў] пастанавіла прызнаць, што адвакат адмовіўся даць следчаму органу падпіску аб неразгалошванні даных папярэдняга следства, і тым самым парушыў права на абарону блогера Казлова", сказаў ён mediazona.by.

Рашэнне зацвярджаецца Саветам гарадской калегіі адвакатаў, і гэта вядзе да пазбаўлення ліцэнзіі.

Статкевіч знаходзіцца за кратамі з 31 траўня 2020-га, Казлоў — з 10 чэрвеня мінулага года. Іх абвінавачваюць у "падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак" (так званая "справа Ціханоўскага").

Гэта не першае пазбаўленне ліцэнзіі адвакатаў палітвязняў у Беларусі ў гэтым годзе. У лютым стала вядома, што кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце прыняла такое рашэнне ў дачыненні адвакаткі Марыі Калеснікавай Людмілы Казак, а таксама Міхаіла Кірылюка, Канстанціна Міхеля і Максіма Конана. Раней быў пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Аляксандр Пыльчанка, які абараняў інтарэсы Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.