Павел Латушка заявіў аб звальненні 30 дыпламатаў у бліжэйшыя дні

Павел Латушка / Еўрарадыё
Павел Латушка / Еўрарадыё

У бліжэйшыя дні 30 беларускіх дыпламатаў будуць звольненыя, заявіў у сваім телеграм-канале экс-кіраўнік Купалаўскага тэатра, былы амбасадар у Францыі і член Каардынацыйнага савета Павел Латушка.

Латушка гаворыць, што гэта дадатковыя звальненні да вызвалення ад пасад паслоў Беларусі ў Іспаніі, Латвіі, Славакіі. Плануецца уволіць супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МЗС і замежных устаноў Беларусі пры Еўрапейскім Саюзе, Латвіі, Польшчы, Індыі, ААЭ і іншых краінах.

— Звальняюць нават адзінага, які валодае інданезійскай мовай у МЗС Беларусі дыпламата, маладых беларускіх дыпламатаў, выпускнікоў МДІМА.

Прычыны звальнення: размяшчэнне супрацоўнікамі ў асабістых сацсетках сваёй грамадзянскай пазіцыі аб нязгодзе з фальсіфікацыяй выбараў і актамі гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку супрацоўнікаў АМАП, а таксама з-за адмовы фальсіфікаваць выбары, — тлумачыць Латушка.

Павел Латушка называе гэта "чысткамі дыпкорпуса Беларусі" і заяўляе пра развал дыпламатычнай службы краіны.

МЗС адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю парталу TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі