Павел Латушка аб'явіў пра стварэнне новага органа пратэстоўцаў

Павел Латушка аб'явіў пра стварэнне новага органа пратэстоўцаў

Адзін з лідараў Каардынацыйнай рады Павел Латушка аб'явіў пра стварэнне новага органа беларускіх дэмакратычных сіл — "Народнага антыкрызіснага кіравання". Адзначаецца, што калі рада стваралася для правядзення перамоў з прадстаўнікамі ўлады, то новы орган мусіць забяспечыць "дасягненне мэтаў". А менавіта — пачатак перамоў і стабільнасць у краіне "ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сіл". "Народнае антыкрызіснае кіраванне" праіснуе да новых выбараў і пераходу ўлады да новага ўраду.

Кіраўнік новага органа дэмакратычных сіл — Павел Латушка. Ён займаецца фармаваннем "каманды спецыялістаў", якая будзе выступаць з канкрэтнымі прапановамі і дапамагаць штабу Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай радзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі