Пасля "сутак" не выйшла на волю спявачка Мэрыем Герасіменка

Мэрыем Герасіменка / Інстаграм-старонка @meriem_gera
Мэрыем Герасіменка / Інстаграм-старонка @meriem_gera

На волю пасля "сутак" не выйшла спявачка Мэрыем Герасіменка. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", дзяўчына магла стаць фігуранткай крымінальнай справы.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, яна зараз знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцыВаладарскага.

Мэрыем Герасіменка затрымалі на пачатку жніўня за песню гурта “Акіян Эльзы” на ўкраінскай мове, якую яна праспявала на Зыбіцкай. За гэта спявачку пакаралі 30 суткамі арышту.

Уладальнік бара, дзе яна спявала, Андрэй Жук быў асуджаны на 30 сутак, а сам бар зачыніўся "па тэхнічных прычынах".

Пасля затрымання Мэрыем Герасіменка ў Мінску прайшла сапраўдная аблава на вулічных музыкаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі