Вы тут

Пасля смерці чалавека ў "Экамедсервісе" могуць пачацца праверкі ў медцэнтрах

Пасля смерці чалавека ў "Экамедсервісе" могуць пачацца праверкі ў беларускіх медыцынскіх цэнтрах, не выключае міністэрства аховы здароўя. У "Экамедцэнтры" чулі пра гэта, але ніякіх афіцыйных дакументаў пакуль не атрымалі, інфармуе сайт sputnik.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, галоўны ўрач "Экамедсервіса" Іван Рыжко распавёў, што ў холе цэнтра раніцай 22 красавіка памёр мужчына, які суправаджаў сваю жонку (sputnik.by піша, што сужыцельку). Рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі.

Галоўны ўрач: “Чалавек, які памёр у "Экамедсервісе", не быў нашым пацыентам”

Па некаторых звестках, мужчыне было 64 гады, ён прыехаў з Рэчыцы, памёр ад інфаркту.  

Як вядома, у 2013-м у "Экамедцэнтры" пасля пластычнай аперацыі памерла 23-гадовая пацыентка. Вінаватымі ў яе смерці прызналі лекара-анестэзіёлага, які быў асуджаны на чатыры гады калоніі. Галоўны інжынер цэнтра быў асуджаны на тры гады, гендырэктарка “Экамедсервіса” атрымала два гады ўмоўна.