Пасля крытыкі Лукашэнкі беларускія хакеісты прайгралі швейцарцам — 0:3

Пасля крытыкі Лукашэнкі беларускія хакеісты прайгралі швейцарцам — 0:3

Зборная Беларусі па хакеі прайграла на чэмпіянаце свету камандзе Швейцарыі — 0:3 (0:1, 0:1, 0:1). Каманда Дэйва Льюіса выглядала бязвольнай і не арганізаванай, такой, якой яе ўчора апісаў Аляксандр Лукашэнка. “У хакей гуляць не ўмеюць”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго словаў, яму было сорамна глядзець на гульню зборнай. Ён заявіў, што сітуацыя ў айчынным хакеі “неадэкватная”. Як бачым, словы Лукашэнкі на хакеістаў не паўплывалі.

Нагадаем, раней беларуская зборная прайграла фінам (2:3), чэхам (1:6) і канадцам (0:6). 12 траўня беларусы гуляюць з французамі, 13 траўня — са славенцамі, 16 траўня — з нарвежцамі. Пакуль наша зборная ачкоў не мае і займае апошняе месца ў групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі