Пасля катастрофы пад Іркуцкам прыпынена выкарыстанне беларускіх Ан-12

Пасля катастрофы пад Іркуцкам прыпынена выкарыстанне беларускіх Ан-12

Пасля авіякатастрофы пад Іркуцкам прыпынена выкарыстанне беларускіх Ан-12. Пра гэта заявіў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранспарту Беларусі Арцём Сікорскі. "Прынята рашэнне да заканчэння расследавання прыпыніць камерцыйную экслуатацыю самалётаў Ан-12 беларускай авіяцыі", цытуе яго словы БЕЛТА.

Самалёт АН-12 авіякампаніі "Гродна" выконваў грузавы рэйс — ляцеў з Чукоткі. Пасля дазапраўкі ў Якуцку была запланавана пасадка ў Іркуцку. Аднак пры заходзе там на пасадку самалёт знік з радараў, ён пацярпеў катастрофу. 7 чалавек (3 беларусы, 2 украінцы і 2 расіян), якія знаходзіліся на борце, загінулі. Для ідэнтыфікацыі целаў будзе праведзена ДНК-экспертыза.

У Мінтрансе Беларусі заявілі, што ў аэрапорце Іркуцка Ан-12 пайшоў на другі круг пры пасадцы ў складаных умовах надвор'я — ішоў ледзяны дождж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі