Пасля цісканіны ў "Дана Моле" на сустрэчы з блогеркай пачалі крымінальную справу

Падлеткі запоўнілі ўсе паверхі гандлёвага цэнтра / zerkalo.io
Падлеткі запоўнілі ўсе паверхі гандлёвага цэнтра / zerkalo.io

Па факце цісканіны ў "Дана Моле" ў Мінску на сустрэчы з расійскай блогеркай распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Службовая нядбайнасць, вынікам якой сталі цяжкія наступствы" (ч. 2 арт. 428 КК), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі. Сцвярджаецца, што арганізатары не мелі дазволу на правядзенне "масавага мерапрыемства".

"З-за халатных дзеянняў адказных асоб была спыненая праца арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных непасрэдна ў г[андлёвым] ц[энтры], абцяжараны рух транспартных сродкаў і выхады станцыі метро, а бяспека наведвальнікаў не была забяспечана", — піша СК.

Сустрэча з 12-гадовай ціктокеркай з Расіі Міланай Хаметавай у мінскім ГЦ "Дана Мол" прайшла 24 верасня. Туды прыйшлі натоўпы падлеткаў. Адбыўся інцыдэнт з перагружаным ліфтам з людзьмі. МУС паведаміла пра затрыманне арганізатара сустрэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі