Пасля абвяшчэння мабілізацыі ў РФ колькасць зваротаў у BySol вырасла ў 7 разоў

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

За апошнія суткі фонд BySol атрымаў на гарачую лінію больш за 150 заявак на выезд ці эвакуацыю. Раней такая колькасць зваротаў фіксавалася за цэлы тыдзень, расказаў кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак у каментары тэлеграм-каналу "Позірк".

Сярод заявак, якія паступілі 12 верасня, 66% падалі расіяне. Таксама кансультацыю прасілі беларусы (27,5%) і ўкраінцы (6,5%).

На думку Стрыжака, рэзкі рост заявак звзаны з абвяшчэннем "частковай мабілізацыі" ў Расіі,а таксама верагоднасцю, што такое рашэнне прымуць і ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі