Вы тут

Пасля 75 сутак арышту на волю выйшла Вольга Брыцікава

Вольга Брыцікава ў жніўні 2020-га / gazeta.naftan.by

Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту на волю выйшла Вольга Брыцікава. Старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" судзілі пяць разоў запар, давалі па 15 сутак, і працягвалі яе знаходжанне за кратамі.

Брыцікаву затрымалі 27 лютага на ўчастку для галасавання на рэферэндуме, яе абвінавацілі ў фатаграфаванні бюлетэня. Жанчыну асудзілі на 15 сутак арышту. Аднак ужо праз некалькі дзён Вольгу Брыцікаву асудзілі паўторна, на гэты раз за надпісы на куртцы "Не вайне!". У трэці раз падставай для суда сталі паперкі з надпісамі "Не вайне!", якія былі на вокнах кватэры. Падставай для чацвёртага суда стаў яе пост "Не вайне!" ў Instagram. Наступны раз судзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне".

Брыцікава працавала начальнікам аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў на "Нафтане". У жніўні 2020 года яна стала актыўнай удзельніцай пратэстаў на прадпрыемстве. Калі ў той час праходзіў сход працоўных з удзелам кіраўніка Камітэта дзяржаўнага кантроля Івана Церцеля (цяпер — старшыня КДБ), якраз Вольга Брыцікава агучыла патрабаванні да ўладаў. У канцы 2020-га яе звольнілі, а ў 2021 годзе яна стала кіраўніком незалежнага прафсаюза на "Нафтане".

Вольга Брыцікава пасля 75 сутак за кратамі / Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.