Вы тут

Пашынян заявіў пра сваю адстаўку

Нікол Пашынян / Аляксандр Румін, ТАСС

Пра свой намер падаць у адстаўку Нікол Пашынян заявіў падчас сустрэчы з жыхарамі вёскі Арагац Армавірскай вобласці, паведамляе РБК. 

Пашынян падкрэслівае, што пакідае пост для таго, каб можна было правесці датэрміновыя парламентскія выбары, прызначаныя на 20 чэрвеня 2021 года. Фармальна Пашынян складзе паўнамоцтвы ўжо ў красавіку, але да выбараў будзе заставацца ў статусе выконваючага абавязкі прэм'ер-міністра.

Палітычны крызіс у Арменіі пачаўся ў лістападзе мінулага года пасля падпісання перамір'я з Азербайджанам. А ў лютым 2021-га Генштаб Арменіі запатрабаваў адстаўкі прэм'ер-міністра.

Гэта ўжо не першая заява Пашыняна пра адстаўку з пасады кіраўніка ўраду. Напрыканцы 2018 года ў Арменіі разгарэўся палітычны крызіс, вынікам якога таксама сталі датэрміновыя парламетскія выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.