Пасажыры рэйса Мінск — Варшава правялі ноч на запраўцы пад Баранавічамі

Квіток на аўтобус і пасажыры аўтобуса на запраўцы / www.abw.by
Квіток на аўтобус і пасажыры аўтобуса на запраўцы / www.abw.by

Пасажыры аўтобуснага рэйса Мінск — Варшава правялі ноч з 25 на 26 жніўня на запраўцы пад Баранавічамі. Аўтобус, якім іх перавозіла СТАА "Інтэркарс Еўропа", зламаўся неўзабаве пасля выезду, а падменны не прыехаў. Пакуль кіроўцы едзілі ў Баранавічы чыніць аўтобус, людзі начавалі на АЗС.

Пасажыры распавялі www.abw.by, што аўтобус адправіўся з аўтавакзала "Цэнтральны" ў Мінску своечасова, 25 жніўня ў 21:05. У 6:05 на наступны дзень ён павінен быў прыбыць на аўтавакзал "Заходні" ў Варшаве. Але першы тэхнічны прыпынак вадзіцелі зрабілі ўжо на 15-й хвіліне рэйса, на праспекце Дзяржынскага ў Мінску.

"Ехалі, дзьмула гарачае паветра, у салоне было як у духавой шафе. Мы — піражкі", — жартуе пасажыр аўтобуса Марыя.

Прыблізна ў 23:00 аўтобус спыніўся праз паломку ўжо на трасе. Тут пасажыры затрымаліся на паўтары гадзіны. Потым аўтобус падастыў, людзей адвезлі на запраўку недалёка ад Баранавіч. Кіроўцы сказалі: "Лопнуў шланг сістэмы ахладжэння рухавіка". Людзям сказалі чакаць восьмай раніцы — да таго аўтобус будзе ў рамонце. Падменнага транспарту кампанія не падала.

"На запраўцы дзеці леглі на лавачкі, астатнія стаялі гадзінаў шэсць, усю ноч. Раніцай кіроўца адтэлефанаваўся, што адрамантаваўся. У 6:20 аўтобус нарэшце вярнуўся па нас. Да гэтага часу некаторыя людзі з'ехалі ў Мінск, іншыя ўзялі таксі да Брэста”, – працягвае Марыя.

Са шматгадзінным спазненнем аўтобус такі прыбыў на мяжу ў пункт пропуску "Брэст". Там падарожнікаў чакаў яшчэ адзін форс-мажор: афармленне транспарту было спыненае праз аўтамабіль Kia з прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання, пад днішчам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі