Парламент Малдовы стварыў групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі

"Пацвердзілі сваю прыхільнасць да прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў" / newsmaker.md
"Пацвердзілі сваю прыхільнасць да прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў" / newsmaker.md

20 кастрычніка парламент Малдовы стварыў групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, піша newsmaker.md. У яе ўвайшлі 19 дэпутатаў правячай праеўрапейскай партыі "Дзеянне і салідарнасць". Кіраваць ёй будзе дэпутат Марына Марозава.

Мэтай стварэння групы называецца паглыбленне дыялогу паміж парламентам Малдовы і дэмакратычным рухам Беларусі. Таксама парламентары Малдовы "пацвердзілі сваю прыхільнасць да прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў і абароны асноўных правоў і свабодаў чалавека". Раней падобныя групы падтрымкі з'явіліся ў парламентах Латвіі, Эстоніі, Украіны.

На пасяджэнні парламента Малдовы прысутнічаў Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і супрацоўніцтве з парламентскай супольнасцю.

Апазіцыя ў парламенце Малдовы (камуністы і сацыялісты) ў галасаванні па стварэнні групы не ўдзельнічалі, "каб не сапсаваць адносіны з Беларуссю [з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі]". Яна была ў меншасці, таму не змагла ніяк паўплываць на рашэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі