Пайшоў з жыцця сузаснавальнік гурта "Велосипедистов" Дзяніс Кукоўскі. Пра яго смерць напісаў у Фэйсбуку музыка Аляксандр Памідораў:
"Пайшоў з жыцьця сузаснавальнік групы "Веласіпедыстаў", апантаны музыкай, вельмі добры і шчыры чалавек, сапраўдны сябра, Дзяніс Кукоўскі... Вельмі шкада, несправядліва гэта...
Мае спачуваньні родным...
Нешта сям'я "Нейро Дюбель" нясе невяртальныя страты..."
Гурт "Велосипедистов" — сайд-праект лідара Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча, якога не стала ў 2018-м. Праз 2 гады памёр другі вакаліст гурта Юрый Навумаў.