Памёр Юрый Шатуноў — саліст гурта “Ласковый май”. Яму было 48 гадоў.
Прычынай смерці называюць інфаркт.
“Ласковый май” стаў культавым поп-гуртом напрыканцы 1980-х, у апошнія гады СССР. Гурт быў настолькі папулярным, што яго менеджары стварылі некалькі "клонаў", якія гастралявалі па Савецкім Саюзе паралельна з асноўным складам.