Памёр рэжысёр які зняў "Бясконцую гісторыю", "Трою" і "Самалёт прэзідэнта"

У ЗША ва ўзросце 81 года памёр нямецкі кінарэжысёр Вольфганг Пэтэрсан, перадае Бі-Бі-Сі. Прычынай смерці называюць рак падстраўнікавай залозы.

Ён нарадзіўся, вырас і пачаў кар'еру ў Германіі, але вядомасці дабіўся ў Галівудзе. У фільмах Пэтэрсана здымаліся такія зоркі, як Клінт Іствуд, Дасцін Хофман, Джордж Клуні, Харысан Форд і Брэд Піт.

У 1981 годзе Пэтэрсан зняў фільм "Падводная лодка" (Das Boot) пра бітвы ў Атлантыцы падчас Другой сусветнай вайны. Гэтая стужка была намінаваная на шэсць "Оскараў", у тым ліку за лепшую рэжысуру.

Пасля гэтага Пэтэрсан зняў казку "Бясконцая гісторыя", блакбастар "На лініі агню" (пра прэзідэнцкага целаахоўніка з Клінтам Іствудам у галоўнай ролі), "Самалёт прэзідэнта" (з Харысанам Фордам у ролі прэзідэнта ЗША). У 2000-х гадах рэжысёр зняў стужку "Троя" па матывах гісторыі Старажытнай Грэцыі з Брэдам Пітам у галоўнай ролі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.