Памёр міліцыянт, які абгарэў на пажары ў Шклоўскім РУУС

Памёр міліцыянт, які абгарэў на пажары ў Шклоўскім РУУС

У Шклове памёр оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку, які тыдзень таму атрымаў сур'ёзныя апёкі. Інцыдэнт адбыўся, калі на допыце мужчына ўчыніў падпал.

Па звестках журналістаў былога самага папулярнага ў Беларусі партала, прызнанага экстрэмісцкім, сёння ў Шклове адбылося пахаванне міліцыянта. У горадзе былі выстаўленыя пасты ДАІ.

Загінулага міліцыянта звалі Дзмітрый Хадарэнка, яму было 27 гадоў. 

Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася 31 траўня. Мужчына, якога даставілі на допыт па справе аб крадзяжы бензапілаў, падпаліў сябе і супрацоўніка міліцыі. Сам ён загінуў, а міліцыянта шпіталізавалі. Мінздароўя паведамляла, што ён атрымаў 76% апёкаў цела. 

6 чэрвеня шклоўскія дактары ананімна расказалі, што міліцыянт, які ляжаў у рэанімацыі, не прыйшоў у прытомнаасць. Яго перавялі на лячэнне ў Мінск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі