Вы тут

Памёр былы галоўны трэнер мінскага хакейнага "Дынама"

Барыс Косараў / t.me/hcdinamoby

Ва ўзросце 68 гадоў памёр былы хакеіст і трэнер мінскага "Дынама" Барыс Косараў, паведамляе афіцыйны ТГ-канал клуба.

Косараў — гадаванец чалябінскага хакея. Да 1972 года ён гуляў за тамтэйшы "Трактар", а потым пераехаў у Мінск. У сталіцы Беларусі ён стаў гульцом "Тарпеда", якое ў 1976-м было перайменаванае ў "Дынама".

У 1980-м ва ўзросце 29 гадоў Косараў завяршыў гульнявую кар'еру. Аднак з мінскім "Дынама" не развітаўся: з 1982-га па 1985-ы ён быў галоўным трэнерам клуба. 

Пасля распаду СССР Косараў працаваў у мінскім "Юнацтве", наваполацкім "Хіміку", а таксама юніёрскай зборнай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.