Памёр брытанскі рок-гітарыст Джэф Бэк

Джэф Бэк / Getty Images

Памёр легендарны брытанскі рок-гітарыст, кампазітар Джэф Бэк. Яму было 78 гадоў, піша theguardian.com. Сваякі паведамілі, што Бэка не стала "пасля раптоўнага заражэння бактэрыяльным менінгітам".

Джэф Бэк — удзельнік культавага гурта Yardbirds (там ён замяніў Эрыка Клэптана), заснавальнік Jeff Beck Group. Альбомы Бэка неаднаразова атрымлівалі статус плацінавых, сем разоў ён атрымліваў прэмію "Грэмі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.