Вы тут

Памёр аўтар беларускага "Буквара" Анатоль Клышка

Анатоль Клышка / zviazda.by

Памёр пісьменнік Анатоль Клышка — аўтар славутага беларускага "Буквара", па якім вучыліся пакаленні беларускіх школьнікаў. Пра смерць пісьменніка піша "Наша Ніва".

Клышка пару дзён не дажыў да свайго чарговага дня нараджэння — 16 красавіка яму споўнілася б 86 гадоў. 

Акрамя "Буквара" і пропісаў да яго, Клышка напісаў шэраг дзіцячых кніг: "У лясах Белавежы", "Самая лепшая хатка", "Вярэнька загадак", "Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга". 

Акрамя таго, ён перакладаў са старажытнагрэчаскай на беларускую "Новы Запавет", з лаціны — "Пастухову гісторыю Дафніса і Хлоі" Лонга. Таксама займаўся перакладам з нямецкай, польскай, украінскай ды іншых моваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.