Памёр адзін з заснавальнікаў гурта Depeche Mode Эндзі Флэтчар

Памёр адзін з заснавальнікаў гурта Depeche Mode Эндзі Флэтчар

26 траўня памёр адзін з заснавальнікаў Depeche Mode, музыка-клавішнік Эндзі Флэтчар, паведамляецца ў афіцыйным акаўнце гурта ў Facebook. Яму было 60 гадоў.

"Мы ўзрушаныя і поўныя бязмернага смутку ў сувязі з заўчаснай смерцю нашага дарагога сябра... Флэтч валодаў сапраўды залатым сэрцам і заўсёды быў побач, калі патрэбная была падтрымка — гутарка, смех, пінта халоднага піва, — пішуць музыкі гурта. — Нашы думкі цяпер з яго роднымі...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі