Памілаванне Пратасевіча мусіла адцягнуць увагу ад суда Бабарыкі — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская пракаментавала памілаванне Рамана Пратасевіча. На яе думку, гэтае памілаванне беларускія ўлады будуць выдаваць за "гуманнае стаўленне да палітзняволеных".

"Але насамрэч навіна з'явілася сёння, каб адцягнуць увагу ад суду над Эдуардам Бабарыкам, які ўжо тры гады ў СІЗА, ад знікнення палітыкаў у калоніях. Адцягнуць увагу ад таго, што ў калоніі зноў праблемы са здароўем у Марыі Калеснікавай. Што мы ўжо колькі часу не ведаем, што з Віктарам Бабарыкам, з Сяргеем Ціханоўскім",перадае Радыё "Свабода" яе словы.

Ціханоўская дадае, што разам з камандай будзе працягваць настойваць на тым, каб усе палітвязні выйшлі на волю, каб да іх дапусцілі родных і адвакатаў.

Як распавядала Еўрарадыё, 22 траўня стала вядома, што Лукашэнка памілаваў экс-рэдактара тг-канала Nexta Рамана Пратасевіча, якому раней прысудзілі восем гадоў калоніі.

Сёння ж пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, які знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. На першым пасяджэнні ён не прызнаў сваёй віны.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі