Вы тут

Памерла актрыса Любоў Румянцава

Любоў Румянцава / БЕЛТА

18 лістапада на 77-м годзе жыцця памерла актрыса Любоў Румянцава, паведамляе прэс-служба нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Адзначаецца яе "неацэнны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага кіно і тэатра".

Сапраўдную славу актрысе прынесла роля Джуліі ў фільме "Альпійская балада" (1966), знятым па творы Васіля Быкава. Румянцава працавала ў мінскім Тэатры-студыі кінаакцёра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.