Палітзняволеная Марыя Калеснікава ўпершыню патэлефанавала з калоніі

Палітзняволеная Марыя Калеснікава ўпершыню патэлефанавала з калоніі

Палітзняволеная Марыя Калеснікава ўпершыню патэлефанавала з калоніі. Пра гэта распавёў яе бацька Аляксандр Калеснікаў. Паводле яго слоў, дачка сказала, што ў яе "ўсё добра, як гэта можа быць ва ўмовах зняволення". "Маша перадае прывітанне камандзе [Віктара Бабарыкі] і ўсім беларусам — вельмі сумуе па ўсіх", — цытуе словы Калеснікава @viktarbabarykaofficial.

Каманда Віктара Бабарыкі таксама піша пра маленькія радасці Марыі Калеснікавай у калоніі: з моманту затрымання яна ўпершыню купіла марозіва.

Кіраўніца штабу Бабарыкі, удзельніца Каардынацыйнай рады Калеснікава знаходзіцца за кратамі з верасня 2020-га. Сілавікі спрабавалі яе прымусова адправіць ва Украіну, але на мяжы яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць радзіму. У верасні 2021 года разам з юрыстам Максімам Знакам Марыю Калеснікаву прызналі вінаватай у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "стварэнні экстрэмісцкага фармавання", "закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы". Яна была асуджана на 11 гадоў зняволення.

Калеснікава знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі, шые "курткі з кішэнямі". Яе адрас: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі