Палітзняволеная Аксана Зарэцкая ўпадала ў кому

Аксана Зарэцкая / Еўрарадыё
Аксана Зарэцкая / Еўрарадыё

Палітзняволеная Аксана Зарэцкая некалькі дзён правяла ў коме. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Ёй стала дрэнна пасля абвяшчэння прысуду, медыкі забралі яе ў бальніцу. Калі стан стабілізавалі, Зарэцкую вярнулі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Мясцовыя медыкі належную дапамогу Зарэцкай не аказалі, кажуць праваабаронцы. Сваякі спрабавалі перадаць ёй на "Валадарку" хоць бы таблеткі валяр'яны, але іх не прынялі.

Аксана Зарэцкая чалец асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнерка па этыкеце і бізнес-камунікацыях, культуролаг. Яе затрымалі ў снежні 2022 года, абвінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт.342 КК РБ). У сакавіку суд прысудзіў яе да 1,5 гадоў калоніі. У траўні яе этапавалі ў гомельскую ПК-4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі