Палітыка? Галоўную доктарку 10-й стаматалагічнай паліклінікі здымаюць з пасады

Галоўная доктарка Ірына Вадзейка / "Аднакласнікі"
Галоўная доктарка Ірына Вадзейка / "Аднакласнікі"

Раніцай 5 траўня ў тг-канале "Белые халаты" з'явілася паведамленне пра звальненне галоўнай доктаркі 10-й стаматалагічнай паліклінікі Мінска Ірыны Вадзейкі. Па версіі "Белых халатов", прычына звальнення "палітычная": прыбраць з пасады яе вырашылі за "адстойванне галоўнай доктаркай інтарэсаў супрацоўнікаў, адмову рэпрэсаваць і ціснуць на работнікаў".

— Звольніць не звольнілі, але яна застаецца працаваць доктарам-стаматолагам. З сённяшняга дня і да 25 чысла яна ў адпачынку. Ці знялі яе? Можна сказаць і так, — расказвае Еўрарадыё блізкі Ірыне чалавек.

Прычыну зняцця Ірыны з пасады жанчына ведае, але па тэлефоне агучыць не адважваецца, бо "таксама працуе на дзяржпрадпрыемстве".

— Ёй да пенсіі засталося ўсяго нічога, на пенсію яна выходзіць у жніўні. Сказалі, што лепш ёй працаваць у дзяржустанове і на пенсію ісці ў дзяржустанове. Яна не моцна засмучаная тым, што яе знялі, таму што яна ўжо стамілася ад гэтай пасады. Кінуць гэту пасаду і пайсці працаваць доктарам ёй хацелася і да гэтага. І вось дапамог сысці зусім іншы выпадак.

За политику? Главврача 10-й стоматологической поликлиники убирают с должности
Ірына Вадзейка / "Аднакласнікі"

Еўрарадыё дазванілася Ірыне Вадзейка.

— Хлопцы, дзякуй за ўвагу, прабачце, але я не буду нічога каментаваць. У мяне ўсё добра, планы на будучыню ёсць, — адказвае доктарка.

Ірына Вадзейка — стаматолаг-тэрапеўт 1-й катэгорыі са шматгадовым стажам. Як пішуць "Белые халаты", калегі пра Ірыну адгукаюцца станоўча: "Ірына Генрыхаўна — чалавек з высокімі маральным прынцыпамі і пачуццём уласнай годнасці. Яна заўсёды цаніла гэта пачуццё ўласнай годнасці ў сваіх супрацоўніках. Усе супрацоўнікі паліклінікі былі за ёй як за каменнай сцяной".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі