Вы тут

Палітычны шпагат: ад ліста ў ААН да перамоў у Сочы — стрым з Казакевічам

Андрэй Казакевіч / Еўрарадыё

Паездка Лукашэнкі ў Сочы марнай не была: не толькі адпачыў, але нібыта атрымалася правесці “шматгадзінныя перамовы” з Пуціным. Ці сапраўды тыя перамовы сам-насам былі і пра што дамовіліся канкрэтна, невядома. Затое ў расійскіх медыя з’явілася інфармацыя, што людзі з Крамля хочуць правесці рэферэндум у Беларусі аб далучэнні нашай краіны да Расіі. Разам з так званымі ЛДНР і Херсонскай вобласцю.

На каго разлічаны ліст Лукашэнкі кіраўніку ААН і чаго ім плануюць дамагчыся? Якія насамрэч мэты паездкі Лукашэнкі да Пуціна і якія яе вынікі? Ці атрымаецца ў Мінска пасварыць Украіну з Польшчай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, дырэктар інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, старшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўтаса Магнуса Андрэй Казакевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.