Палітвязня Уладзіміра Гундара будуць судзіць трэці раз

Уладзімір Гундар / БЕЛТА
Уладзімір Гундар / БЕЛТА

Палітвязня Уладзіміра Гундара будуць судзіць трэці раз. Праваабаронцам раней стала вядома, што распачата крымінальная справа за абразу пракурора. Цяпер жа высветлілася, што гэта Людміла Герасіменка. "Абразу" зафіксавалі падчас разгляду ў Гродне "справы Аўтуховіча". Відаць, у той дзень, калі Гундара прынеслі на суд распранутым, ён нешта крыкнуў, піша brestspring.org.

Уладзімір Гундар — грамадскі дзеяч з Баранавічаў, мае інваліднасць 2-й групы (няма адной нагі). Яго затрымалі ў канцы 2020-га па "справе Аўтуховіча". Падчас затрымання Гундар разбіў свой тэлефон. Яго дзеянні кваліфікавалі, як "гвалт над службовай асобай", і ў траўні 2021-га асудзілі на тры гады калоніі. Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Гундара палітвязнем. У той час ён працягваў знаходзіцца пад следствам. У кастрычніку 2022-га Гундара асудзілі па "справе Аўтуховіча" да 18 гадоў пазбаўлення волі.

Палітвязень адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай крымінальнай справе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі