Вы тут

Палітвязня Мікалая Дзядка пераводзяць на турэмны рэжым

Мікалай Дзядок / Еўрарадыё

Палітвязня Мікалая Дзядка пераводзяць на турэмны рэжым. Такое рашэнне прыняў учора суд Горацкага раёна, паведамляюць праваабаронцы.  Суддзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў перавесці Мікалая на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады і 10 месяцаў.

Прысуд Мікалай сустрэў спакойна. Быў у добрым настроі, навіна пра перавод не зрабілася для яго нечаканасцю.

Блогера і анархіста Мікалая Дзядка затрымалі ў лістападзе 2020 года. Яго абвінавацілі па трох артыкулах КК РБ — у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (альбо ўдзел у іх), у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, якое паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў. Мікалай не прызнаў віны ні па адным з пунктаў. Тым не менш, у лістападзе 2021 года яго прысудзілі да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму. 

Але ўжо ў канцы сакавіка ў калоніі Дзядка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу — пакаралі за адмову хадзіць на працу. Ад працы ён адмовіўся ў знак пратэсту. Раней яго пазбавілі ліставання, а яшчэ адміністрацыя пачала ціснуць на асуджаных, якія з ім размаўлялі. У ПКТ яго адправілі на чатыры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.