Палітвязня Антона Бяленскага асудзілі на 1,5 года "хіміі"

Антон Бяленскі / @viktarbabarykaofficial​
Антон Бяленскі / @viktarbabarykaofficial​

Вынесены прысуд па справе валанцёра штаба Віктара Бабарыкі палітвязня Антона Бяленскага. Яго абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Падчас працэсу Беленскі прызнаў, што 9 жніўня выходзіў на мірную акцыю пратэсту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у ладкі, выходзіў на праезную частку, але пры гэтым не адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі і нікога не ўгаворваў далучацца да пратэстаў. 

Суд палічыў віну даказанай і асудзіў актывіста на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Пракурор прасіў для Бяленскага большы тэрмін — два гады "хіміі", нагадваюць праваабаронцы.

Прысуд будзе абскарджаны. На гэты час Бяленскага вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Падтрымаць Антона ў суд прыйшоў і бацька Марыі Калеснікавай.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі