Вы тут

Палітвязень Сцяпан Латыпаў паспрабаваў перарэзаць горла ў зале суда

Сцяпан Латыпаў у судзе / @viasna96

У судзе Савецкага раёна Мінска палітвязень Сцяпан Латыпаў паспрабаваў перарэзаць сабе горла. Пасля перапынку ён устаў на лаўку ў клетцы, каб не дацягнуліся канваіры, і ўставіў сабе ў горла ручку, паведамляе @viasna96.

"ГУБАЗ паабяцаў, калі я не прызнаю віну, будуць крымінальныя справы супраць родных і суседзяў", — сказаў перад гэтым Латыпаў.

Суд спынены, прыехала хуткая.

Актывіста з мінскай "Плошчы Перамен" судзяць за "арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку" і "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры". У судзе ён заявіў, што віны не прызнае.

Сцяпан Латыпаў знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.