Палітвязень Аляксандр Раентаў асуджаны на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму

Палітвязень Аляксандр Раентаў асуджаны на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму

Палітвязень Аляксандр Раентаў асуджаны на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне 17 траўня вынес суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Андрэй Млечка), паведамляе spring96.org. Раентава прызналі вінаватым у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў і ў "арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд задаволіў іск аднаго з пацярпелых (Андрэя Свядыша) — 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Аляксандра Раентава прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваных вулічных акцыях у жніўні і лістападзе 2020-га ў Мінску. Ён нібыта "кіраваў натоўпам". Таксама ў віну паставілі адміністраванне аднаго з чатаў, які распаўсюджваў "дэструктыўную інфармацыю".

Раентаў у судзе адмовіўся даваць паказанні. Ён знаходзіцца за кратамі з пачатку снежня мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі