Вы тут

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку народа Беларусі

Кангрэс ЗША / Reuters

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю №124 “У падтрымку народа Беларусі і яго дэмакратычных памкненняў і асуджэнне фальсіфікацый на выбарах і наступных жорсткіх рэпрэсій супраць мірных пратэстаў з боку нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі”.

За яе прагаласавалі 355 чалавек, супраць — 69. 

Дакумент рыхтаваліся прыняць у лютым, да Дня салідарнасці з Беларуссю, які абвясціла Святлана Ціханоўская, аднак потым адклалі.

У рэзалюцыі пералічваюцца шматлікія прыклады рэпрэсій: арышты і турэмныя тэрміны журналістам, выгнанне Ціханоўскай з краіны, пагрозы пазбаўлення бацькоўскіх правоў, звальненні з працы і выключэнні з унівэрсітэтаў. 

Кангрэс ЗША не прызнае вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года, патрабуе вызваліць усіх палітвязняў, заклікае правесці новыя сумленныя і свабодныя выбары пад назіраннем АБСЕ. Рэзалюцыя заклікае да агульных санкцый з боку ЗША, Еўрасаюза і партнёраў, а таксама прапануе Беламу Дому павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Каардынацыйная Рада, створаная Святланай Ціханоўскай, прызнаецца легітымным органам для дыялогу па мірнай перадачы ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.