Вы тут

Паглядзець фінал чэмпіянату свету па хакеі 2021 каштуе 340 еўра

Матч Данія — Беларусь / Reuters

Міжнародная федэрацыя хакея і аргкамітэт ЧС-2021 у Латвіі паведамілі пра старт продажу квіткоў на матчы ў Рызе.

Заўзятары змогуць патрапіць на спаборніцтвы з 1 чэрвеня. Квіткі на спаборніцтвы папярэдняга раўнда каштуюць 110 еўра, на чвэрцьфіналы — 165 еўра, на паўфіналы — 220 еўра. Каб паглядзець на барацьбу за трэцяе месца, трэба прыгатаваць 280 еўра. Кошт квітка на фінал складае 340 еўра.

Мы вельмі задаволеныя і ўдзячныя ўраду Латвіі, які, нягледзячы на складаную [эпідэміялагічную. — Еўрарадыё] сітуацыю, прадаставіў нашым гарачым заўзятарам магчымасць наведаць астатнія гульні чэмпіянату, — адзначае кіраўнік аргкамітэта ЧС-2021 Эдгарс Бунціс.

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года Рыга павінна была правесці сумесна з Мінскам. Аднак з-за "палітычнай сітуацыі ў краіне" Міжнародная федэрацыя хакея перанесла ЧС-2021 ў Латвію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.