Вы тут

Падпісаны закон "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць летам 2021-га / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

14 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены законаў па пытаннях супрацьдзеяння экстрэмізму, паведамляе БЕЛТА. У красавіку яны былі ўхвалены парламентам.

Цяпер у законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" замацаваны панятак "экстрэмісцкае фармаванне": "група грамадзян, якая здзяйсняе экстрэмісцкую дзейнасць ці аказвае садзейнічанне такой дзейнасці ці яе фінансаванню". З'явіўся панятак "экстрэмісцкая група", уведзены тэрмін "экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка".

Каардынацыя дзейнасці розных структур па супрацьдзеянні экстрэмізму ўскладзена на МУС. Менавіта міліцыя будзе весці пералікі арганізацый, фармаванняў, ІП, грамадзян, абвінавачаных у экстрэмізме.

Асноўныя палажэнні закона пачнуць дзейнічаць праз месяц пасля афіцыйнай публікацыі.

Мяркуецца, што захады па "супрацьдзеянні экстрэмізму" накіраваны на падаўленне пратэстнага руху ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.