Вы тут

Падчас ажыятажу случанін купіў больш за 700 кг цукру

Случанін купіў 70 кг цукру / kurjer.info

Падчас сакавіцкага ажыятажу жыхар Слуцка купіў у адной з крам горада больш за 700 кілаграмовых пачкаў цукру, піша kurjer.info. Заплаціць за такую пакупку яму давялося 1300 рублёў. 

Як адзначае выданне, калі ўвесь набыты цукар цяпер перапрадаць па новых цэнах, то можна "наварыць" не менш за 400 рублёў.

Паведамляецца, што случанін працуе ў электрасетках і, як мяркуецца, займаецца пчалярствам. Пры наяўнасці пчальніка на 100 вулляў усе 700 кг цукру пойдуць на зімовую падкормку.

Паводл Белдзяржхарчпраму, у сакавіку беларусы купілі ўтрая больш цукру, чым звычайна — у сярэднім па 3 кг на чалавека. У выніку ўрад спярша забараніў вывозіць больш за 1 кг цукру з краіны, а потым падняў адпускную цану на 60 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.