Падаляк: Расіі патрэбныя не перамовы, а аператыўная паўза

Падаляк: Расіі патрэбныя не перамовы, а аператыўная паўза

На сёння Расіі не патрэбныя перамовы з Украінай. Прапанова перамоваў — гэта гібрыдная стратэгія і элемент вайны. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Бі-Бі-Сі выказаў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк

"Расіі не патрэбныя перамовы. Расіі патрэбная аператыўная паўза для таго, каб унесці карэктывы ў сваю ваенную стратэгію. Расія не была гатовая да вайны, якую яна атрымала на тэрыторыі Украіны, таму што яна не ведала і не разумела Украіну. Расія лічыла, што яна зойдзе — і праз тры, пяць, сем дзён усе будуць стаяць на каленях", — кажа Падаляк.

На яго думку, за час паўзы Расія плануе назапасіць дадатковыя снарады, ракеты, а таксама мікрачыпы, якія трапілі ў дэфіцыт пасля пачатку дзеянн санкцый. 

Украіне ж у такім выглядзе перамовы не патрэбныя. "Мы павінны зафіксаваць новую лінію размежавання? То бок, гэта Мінск-3. Скажыце, калі ласка, Мінска-2 было недастаткова для таго, каб зразумець, што міру, калі ты аддаеш хоць бы кавалачак тэрыторыі, быць не можа?" — задае Падаляк рытарычнае пытанне.

На яго думку расіяне спыняць абстрэл украінскіх тэрыторый толькі для таго, каб заявіць прэтэнзіі на ўжо захопленыя вобласці. Яны запатрабуюць прызнаць акупацыйныя адміністрацыі, на што афіцыйны Кіеў не пагодзіцца. 

"А далей будзе адбывацца банальная гісторыя. Спыненне агню (на час перамоваў) зменіцца контратакай Украіны. Мы будзем наносіць магутныя ўдары па расійскіх узброеных сілах. Расія зноў пачне абстрэльваць нашы гарады, але паралельна з гэтым у Еўропе вуснамі таго ж Шродэра і яшчэ дзясяткаў іншых людзей пачне казаць: "Глядзіце, мы ж ужо скончылі вайну, мы ўжо перасталі абстрэльваць тэрыторыю Украіны, мы селі за стол перамоваў і практычна дамовіліся пра мір, а Украіна зноў пайшла ваяваць. Навошта вам падтрымліваць агрэсара?" — распавядае ўкраінскі палітык.

Па словах Падаляка, на сёння каналаў сувязі паміж Кіевам і Масквой няма — засталіся толькі тыя, па якіх ідуць перамовы наконт абмену палоннымі і целамі загінулых. 

Пытанне транспартнага калідору для вывазу ўкраінскага збожжа, на яго думку, тлумачыцца ціскам афрыканскіх і блізкаўсходніх краін на Расію. Гэтыя краіны ставяцца да Масква пазітыўна або нейтральна. 

"Гэтыя краіны не чакалі, што яны могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі ў забеспячэнні сябе харчаваннем. Таму, з аднаго боку, яны пачалі ціснуць на Расію, а з другога — на Турцыю, дзе Эрдаган сёння робіць выгляд, што можа кантраляваць Чарнаморскую акваторыю.

Таму РасІя была вымушаная пайсці на пэўныя дамоўленасці, каб знізіць гэты непублічны ціск і не страціць падтрымку сваіх дзеянняў з боку гэтых краін", — тлумачыць Падаляк.

Гэты ціск, на яго думку, для Расіі адчувальны, бо яна не хоча застацца зусім без падтрымкі пасля таго, як Захад увёў санкцыі. А з названымі рэгіёнамі яна можа весці гандаль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі