Рыхтуецца святкаванне ў Мінску Дня Волі

Рыхтуецца святкаванне ў Мінску Дня Волі

Рыхтуецца святкаванне ў Мінску Дня Волі — угодкаў абвяшчэння 25 сакавіка 1918-га дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Паводле яго слоў, ад грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне" падалі камунальнікам, медыкам і міліцыі заяўкі на заключэнне дамоваў для правядзення акцыі, без якіх немагчыма зладзіць легальнае масавае мерапрыемства.

З фарматам Дня Волі аргкамітэт пакуль не вызначыўся, але Кастусёў хацеў бы, каб гэта быў вялікі мітынг, такі, як у 2018-м каля Опернага тэатру. Сёлета 25 сакавіка прыпадае на чацвер, таму з днём святкавання таксама пакуль не зразумела.

Фронтаўцы спрабуюць правесці ў сталіцы легальную вулічную акцыю ва ўмовах пераследу ўдзельнікаў масавых пратэстаў, ва ўмовах падрыхтоўкі забароны бел-чырвона-белага сцягу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі