Пачаліся перамовы аб эвакуацыі з "Азоўсталі" — 79-я раніца вайны

На тэрыторыі "Азоўсталі", дзе трымаюць абарону ўкраінскія байцы, ёсць параненыя / @polkazov
На тэрыторыі "Азоўсталі", дзе трымаюць абарону ўкраінскія байцы, ёсць параненыя / @polkazov

Расійскія войскі пайшлі ў наступ на Ліманскім кірунку, сцвярджае Укрінформ са спасылкай на кіраўніка Данецкай абласной адміністрацыі Паўла Кірыленку. Па словах Кірыленкі, няма ніводнага населенага пункта, які б не быў абстраляны. Асабліва горача цяпер у Аўдзееўке і Угледары.

"Наступ ворага — Ліманскі кірунак, але ўсе яго спробы фарсіраваць раку і прасунуцца пакуль не паспяховыя, вораг трывае зруйнавальныя страты", — сцвярджае Кірыленка.

Інстытут вывучэння вайны ЗША ў сваёй традыцыйнай зводцы адзначае, што расіяне па стане на 12 траўня хутчэй за ўсё "кантралююць амаль усе Рубежнае і, верагодна, захапілі горад Ваяводаўка на поўнач ад Севераданецка". Пры гэтым у амерыканскіх экспертаў склалася меркаванне, што расіяне адмовіліся ад шырокага акружэння ўкраінскіх войскаў ўздоўж лініі Ізюм-Славянск-Дэбальцава, і цяпер згодныя на дробныя акружэння Севераданецка і Лісічанска.

Украінскі Генштаб паведамляе пра "наступальныя дзеянні ва Усходняй аператыўнай зоне", якія працягваюць расійскія войскі. Толькі на Данецкім і Луганскім кірунках украінскія вайскоўцы адбілі васемнаццаць нападаў праціўніка. Акрамя таго, адзначаюць у Генштабе, "захоўваецца напружанасць у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Расіяне не прадпрымаюць актыўных дзеянняў на Валыні і ў Палессі, а беларускія падраздзяленні занятыя прыкрыццём дзяржаўнай мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Расійскія войскі працягваў наносіць артылерыйскія і авіяўдары па Марыупалі.

Начались переговоры об эвакуации с "Азовстали" — 79-е утро войны
Завод "Азоўсталь" у Марыупалі /@polkazov

Тэма Марыупаля і украіскіх байцоў, якія працягваюць трымаць абарону на заводзе "Азоўсталь", гучала напярэдадні ў ААН. Пастаянны прадстаўнік Украіны пры арганізацыі Сяргей Кісліца на пасяджэнні Савета Бяспекі заклікаў дапамагчы эвакуіраваць хворых і параненых. Нельга дапусціць, каб байцы патрапілі ў расійскі палон.

"Іх неабходна даставіць у бяспечныя месцы, дзе будзе гарантавана іх права на жыццё. Рускі палон — не такое месца для вайскоўцаў з "Азоўсталі", — адзначыў Кісліца. Яго словы прыводзіць "Громадське".

Тэма эвакуацыі вайскоўцаў з раёна "Азоўсталі" цяпер абмяркоўваецца на перамовах, якія ідуць пры ўдзеле Турцыі. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер украінскага ўрада Ірына Верашчук. Мяркуецца, што спецаперацыя будзе мець некалькі этапаў.

"Пачынаем з цяжкапараненых. Ёсць Чырвоны Крыж, яны сёння сустракаюцца з рускімі. Правялі з імі (МКЧК), а таксама з ААН, перамовы і далі ім мандат. Мы хочам, каб быў падпісаны дакумент: як менавіта будзе адбывацца эвакуацыя з "Азоўсталі", рыхтуемся да падпісання", — распавяла Верашчук.

Украінскія СМІ пішуць, што ў Расіі пачалася прыхаваная мабілізацыя. Яны прыводзяць словы кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, генерал-маёр Кірыла Буданава. Па яго словах, у Расіі таксама пачалі задумвацца над зменамі ў заканадаўстве аб прызыве. Гаворка ідзе аб тым, каб атрымаць магчымасць аб'яўляць прызыў не два разы ў год, а ў любы час.

Начались переговоры об эвакуации с "Азовстали" — 79-е утро войны
Расійскі вайсковец у горадзе Папасная Луганскай вобласці / ТАСС

Германія працягне пастаўляць Кіеву зброю і ціснуць на расійскую эканоміку з дапамогай санкцый, заявіў міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек.

"Мы бачым, што Украіна выстаяла, яна змагаецца і здольная перамагчы ў гэтай вайне. І наша галоўная лінія ў прыняцці рашэнняў — дапамагчы ёй у гэтым",прыводзіць словы нямецкага міністра УНІАН. Хабек таксама адзначыў, што нямецкія кампаніі плануюць прыняць удзел і ў аднаўленні Украіны пасля завяршэння вайны.

Падтрымаць украінцаў і ў меру сіл дапамагчы Украіне вырашыў і галівудскі акцёр Рычард Гір. Ён выставіў на аўкцыён свой кабрыялет Jaguar XK8 1999 года. 

"Уся сума продажаў будзе размеркавана пароўну паміж World Central Kitchen і Open Arms Ukraine, якія з'яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі, якія дапамагаюць пацярпелым ад вайны ва Украіне", — гаворыцца ў апісанні да аўкцыённага лота.

Пра аўтамабіль вядома, што ён мае люксовую аздабленне, рухавік аб'ёмам 4 л і пяціступеністую аўтаматычную каробку перадач. Агульны прабег — 30 тыс. міль (48,2 тыс. км).

Начались переговоры об эвакуации с "Азовстали" — 79-е утро войны
Рычард Гір / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі