Вы тут

Пачалася комплексная праверка баявой гатоўнасці беларускага войска

Беларускія вайскоўцы / sb.by

Пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці беларускага войска, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Дзеянні падраздзяленняў Узброеных сіл пройдуць практычна на ўсіх палігонах. Асноўная мэта праверкі — "павышэнне ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, здольнасці злучэнняў і вайсковых часцей выканаць свае задачы па прызначэнні ў сучасных умовах".

Комплексная праверка адбываецца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба, першага намесніка міністра абароны Аляксандра Вальфовіча.

Войскам давядзецца пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы ў розны час сутак, як у лясах, так і ў населеных пунктах. Запланавана правядзенне кантрольных заняткаў і тактычных вучэнняў з баявой стральбой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.