Па справе "партызан" з Брэста затрыманы 9 чалавек

Невядомыя пад Брэстам 29 кастрычніка замкнулі дротам рэйкі / Следчы камітэт РБ​
Невядомыя пад Брэстам 29 кастрычніка замкнулі дротам рэйкі / Следчы камітэт РБ​

Крымінальная справа была распачата па фактах хуліганства. Гаворка ідзе аб з'яўленні ў Брэсце ў сярэдзіне кастрычніка пудзілаў "з абразлівымі надпісамі на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прадстаўнікоў улады", нагадалі ў Следчым камітэце.

Следчыя мяркуюць, што тая ж група грамадзян 29 кастрычніка замкнула дротам рэйкі і такім чынам вывела з ладу сістэму сігналізацыі. Калі цягнік вымушана спыніўся, адзін з мужчын пашкодзіў тармазную сістэму. Тыя ж людзі, па версіі следства, у пачатку лістапада таксама палілі покрыўкі на праезнай частцы і разбілі акно ў пункце аховы правапарадку. 

Па гэтай крымінальнай справе затрыманы дзевяць чалавек, распавялі ў СК. Пяцярых пакінулі пад вартай.  Дваім ужо прад'явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 339 КК РБ ("Злоснае хуліганства, учыненае паўторна, групай асоб").

На відэа, апублікаваным раней МУС, адзін з затрыманых расказаў, што акцыі праводзіліся "з-за дзеянняў сілавікоў у Мінску".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі