Вы тут

Па БТ расказалі пра "дрон са смяротным грузам", які ляцеў у Беларусь з Украіны

Беларусаў на тэлебачанні палохаюць "дыверсійнымі дронамі" / Скрыншот з відэа

8 чэрвеня па БТ расказалі пра "дрон са смяротным грузам", які ляцеў у Беларусь з Украіны. Сцвярджаецца, што ён мусіў атакаваць пазіцыі беларускіх вайскоўцаў (па прыкладзе падобных атак на расійскіх вайскоўцаў у Белгародскай вобласці), але на мяжы яго "нейтралізавалі" падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы. "Дыверсійны дрон" упаў у бязлюднай мясцовасці, а боепрыпасы "ад аўтаматычнага гранатамёта" не ўзарваліся.

Высвятляецца, што гэтае здарэнне на беларуска-украінскай мяжы адбылося яшчэ 30 траўня, але пра яго чамусьці паведамілі толькі цяпер. Прапагандысты заяўляюць, што "Украіна хацела атакаваць Беларусь з дапамогай дрона", што мэтай было "ўцягванне нашай краіны ў баявыя дзеянні". Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч такое "прадбачыў" яшчэ ў красавіку.

Гэта не першая гісторыя пра беспілотнік, збіты на мяжы з Украінай. Папярэдняя была зімой 2022-га, яшчэ да пачатку расійскай агрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.