Оруэл зноў выйшаў па-беларуску: на роднай мове цяпер можна прачытаць “Ферму”

Оруэл зноў выйшаў па-беларуску: на роднай мове цяпер можна прачытаць “Ферму”

Кніга Джорджа Оруэла “Ферма жывёлаў” выйшла па-беларуску ў незалежным выдавецтве Vesna Books.

Гэта ўжо другі твор Оруэла, выдадзены па-беларуску. У 2020 годзе, за тыдзень да дня галасавання, у Мінску выйшаў пераклад рамана “1984”. Абедзве кнігі на беларускую мову пераклаў філолаг і журналіст Сяргей Шупа.

Гэтай вясной беларусы занепакоіліся праз навіны пра магчымую забарону рамана “1984” — і не чакаючы, пакуль навіны пацвердзяцца, пайшлі змятаць экзэмпляры з паліц. Еўрарадыё тады праверыла дзяржаўныя кніжныя крамы Мінска і высветліла, што некаторыя з іх сапраўды прыбралі раман з паліц. Але ж іншыя кнігі Оруэла там засталіся — па-руску.

Цяпер аматары класікі па-беларуску могуць адкрыць для сябе новага Оруэла. Набыць кнігу прасцей за ўсё беларусам, якія жывуць за мяжой. Яна дасяжная на сайце Allegro.pl — гэта першая спроба выдавецтва выйсці на найбуйнейшы польскі канал дыстрыбуцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі