Вы тут

Омікрон-"стэлс" і зноў хвалі: новыя факты пра пандэмію каранавіруса

Лекар у "чырвонай зоне" / Unsplash

Каранавірус нікуды не сыходзіў, нават калі многія пра яго забыліся праз вайну. Растлумачыць гэта лёгка: перажываць адразу праз некалькі праблем нельга. Але COVID-19 па-ранейшаму ёсць і па-ранейшаму небяспечны. Еўрарадыё расказвае пра новыя варыянты віруса, пра зняцце абмежаванняў у адных гарадах і поўнае закрыццё іншых.
 

Новы штам? Што?!

У другой палове лютага Сусветная арганізацыя аховы здароўя выпусціла заяву адносна варыянта віруса BA.2. Важна: не, гэта не новы штам, гэта варыянт ужо вядомага "омікрона" (BA.1), толькі яшчэ больш заразны.

"Даследаванні паказалі, што BA.2 мае перавагу распаўсюджвання ў параўнанні з BA.1. Даследаванні працягваюцца, каб зразумець прычыны гэтай перавагі ў росце, але першапачатковыя звесткі паказваюць, што BA.2 па сваёй прыродзе больш трансмісіўны, чым BA.1, які ў цяперашні час застаецца найбольш распаўсюджанай сублініяй Omicron", — заяўлялі 22 лютага ў СААЗ.

Не дзіўна, што гэта прайшло міма шмат каго: 22 лютага Расія прызнала так званыя "ЛНР" і "ДНР", а ўжо 24-га пачалася вайна.

Графік захваральнасці ў Кітаі / Our World in Data

Рэзкі рост захваральнасці ў КНР пачаўся ў пачатку сакавіка — праз новы варыянт омікрона. Прыхільнікі стратэгіі "zero-COVID", кітайскія ўлады ідуць на крайнія меры нават пры пары тысяч выяўленых выпадкаў па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.